Відэа

Архіў

Кастрычнік 2019
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Шклоў: Намеснік старшыні Камітэту дзяржкантролю збірае грошы на агітацыю

04.09.2012 Тэгі: выбары
Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандр Агееў
Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандр Агееў

У апошніх нумарах раённых газет – шклоўскай “Ударны фронт” (№ 68 ад 1 верасня 2012 г.) і круглянскай “Сельскае жыццё” (№ 67 ад 1 верасня 2012 г.) – на самых лепшых месцах надрукавана паведамленне акруговай камісіі Шклоўскай выбарчай акругі № 90  “Аб адкрыцці спецыяльнага выбарчага рахунку”. У паведамленні гаворыцца пра тое, што кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Агеевым Аляксандрам Віктаравічам адчынены спецыяльны выбарчы рахунак у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 701 г. п. Бялынічы.

Як стала вядома нашаму карэспандэнту, іншыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 спецыяльныя перадвыбарчыя рахункі ствараць не збіраюцца.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які ідзе кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па гэтай жа акрузе, кажа, што ў яго пакуль такіх планаў няма.

“Пакуль такіх планаў няма. Больш за тое, я не збіраюся выкарыстоўваць і сродкі, якія выдзяляе ЦВК на перадвыбарчую агітацыю, ёсць вялікая верагоднасць, што на другой частцы з’езда Партыі БНФ будзе прынята рашэнне аб зняцці партыйных кандыдатаў, бо нашыя патрабаванні не выкананы да гэтага часу. Асноўную ўвагу надаю асабістым сустрэчам з выбаршчыкамі, таксама змяшчаю артыкулы з сваімі думкамі і ідэямі ў незалежных рэгіянальных выданнях – “Рэгіён”, “Паходня”, “Магілёўскі Выбар”.

Што ж датычыцца адкрыцця спецыяльнага перадвыбарчага рахунку маім апанентам Аляксандрам Агеевым, то не маю сумневу, што грошы на ім з’явяцца ўжо ў хуткім часе. Дапамагаць весці агітацыю высокаму начальніку будуць разнастайныя сельскагаспадарчыя і прамысловыя прадпрыемствы з усёй Шклоўскай выбарчай акругі”, - кажа Рыгор Кастусёў.

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад партыі “Справядлівы свет” Зінаіда Мілешчанка таксама не збіраецца адчыняць спецыяльны перадвыбарчы рахунак.

“Я лічу, што адкрыццё такога рахунку ў нашы цяжкія часы непрыстойна ў адносінах да людзей, - выказвае меркаванне Зінаіда Мілешчанка. – Выбарчую кампанію правожу на свае ўласныя сродкі і на грошы, якія выдзеліў Цэнтрвыбаркам. Заказала ў друкарні перадвыбарчыя ўлёткі, яны павінны быць гатовыя да канца тыдня. Таксама спадзяюся, што мае артыкулы будуць надрукаваны ў партыйнай газеце “Справядлівы свет”, звярнулася з просьбай надрукаваць артыкулы з маім бачаннем развіцця сітуацыі ў рэгіёне і краіне ў незалежных газетах “Рэгіён” і “Магілёўскі Выбар”. Пракантралюю, каб мае перадвыбарчыя ўлёткі былі размешчаны на ўсіх выбарчых участках. Ну і буду пастаянна сустракаца і гутарыць з выбаршчыкамі”. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”