Відэа

Архіў

Чэрвень 2019
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

У Магілёве на выбарчым участку №68 зафіксавана ўкідванне бюлетэняў

23.09.2012 Тэгі: выбары
Аксана Самуйлава. Фота Радыё Свабода.
Аксана Самуйлава. Фота Радыё Свабода.

Пра гэта паведамляе давераная асоба кандыдаткі ў дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Аксаны Закрэўскай Аксана Самуйлава.
Члены ўчастковай выбарчай камісіі схавалі скрыню для галасавання за стол, ускрылі яе і пачалі туды ўкідваць бюлетэні. Колькі бюлетэняў было ўкінута туды - сказаць немагчыма.
Калі ж Аксана Самуйлава пачала звяртаць на гэта ўвагу членаў камісіі, то яе выдалілі з выбарчага ўчастка.
З гэтай нагоды кандыдатка ў дэпутаты па Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акрузе №87 Аксана Закрэўская падала скаргі ва ўчастковую камісію, акруговую камісію і раённую пракуратуру.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”