Відэа

Архіў

Жнівень 2019
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Маўклівыя затрыманні: як міліцыя перашкаждае працы журналістаў (ФОТА)

15.07.2011
Крыніца: Еўрарадыё

Падчас 6 з 8 акцыяў "маўклівага" пратэсту ў Беларусі быі затрыманыя журналісты.Прычым стаўленне міліцыянтаў да іх ад акцыі да акцыі рабілася ўсё больш жорсткім.

 

Напрыклад, 15 ліпеня журналістам давялося "праехаць" з безназоўнымі людзьмі ў цывільным у РАУС. Усяго-та! Але ўжо 3 ліпеня іх кідалі ў аўтазакі і везлі ў "Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў" на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. На Прывакзальнай плошчы супраць журналістаў быў ужыты слезацечны газ. У цывілізаваных краінах так абыходзяцца з небяспечнымі злачынцамі — але не з прадстаўнікамі прэсы, якія заўжды стаяць на ахове грамадскага парадку.

 

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" прыводзіць наступную статыстыку. За 8 "маўклівых" акцыяў у Беларусі было затрымана 77 журналістаў беларускіх і замежных медыяў, акрэдытаваных у краіне. Прычым затрыманні ідуць па нарастаючай: 15 і 22 чэрвеня было затрымана, адпаведна, 9 і 8 журналістаў. 29 чэрвеня — 12, 3 ліпеня — 20, а 6 ліпеня — 28 журналістаў.

 

Па серадах мінакі называюць журналістаў "абаронцамі" і "анёламі-ахоўнікамі": часцяком аб'ектывы фотаапаратаў і тэлекамераў спыняюць гвалтоўныя затрыманні. Аднак у выніку пабітымі і пакрыўджанымі часта апынаюцца самі журналісты.

 

Першыя затрыманні — 15 і 22 чэрвеня.

 

Сяргей Балай, "Салідарнасць". Фота Reuters

 

Уладзь Грыдзін. Фота Вольгі Кляшчук

 

Сяргей Грыц, АР. Фота Reuters

 

29 чэрвеня.

 

Угіс Лібіетыс, Латвійскае радыё. Фота Reuters

 

Аліна Радачынская. Фота Reuters

 

3 ліпеня. Найбольш жорсткія і безцырымонныя затрыманні журналістаў.

 

Юля Дарашкевіч. Фота Васіля Фядосенкі

 

Здымачная група ОРТ. Фота з фэйсбуку Аляксандра Васюковіча

 

Здымачная група РТР. Фота Reuters

 

13 ліпеня, апошняя на гэты час акцыя "маўклівага" пратэсту.

 

Уладзь Грыдзін. Фота Anzenberger © Andrei Liankevich

 

Уладзь Грыдзін. Фота Антона Матолькі

 

Антон Матолька. Фота АР

 

Аляксей Букчын, "РИА "Новости". Фота Антона Матолькі

 

Уладзімір Косцін, Reuters. Фота агенцтва "БелаПАН".

 

Калі вы маеце фотаздымкі, на якіх бачны гвалт у дачыненні да журналістаў — далучайце іх у каментары да гэтага матэрыялу ці дасылайце на нашую скрыню info@euroradio.fm. Калі ласка, не забывайцеся пра аўтарскія правы і пазначайце аўтараў фота!