Відэа

Архіў

Жнівень 2019
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Звярніце ўвагу

Вітаем Вам на новым сайце! З вясной вас!

Міліцыянты ў цывільным праявілі пільнасць

16.07.2011 Тэгі: затрыманні

Падчас раздачы ўлётак, прысвечаных інфармаванню насельніцтва Магілёва аб фальсіфікацыях прэзідэнцкіх выбараў і сацыяльна-эканамічных праблемаў краіны, затрымана актывістка Свабоднага прафсаюза металістаў Алена Бабовіч.

Затрыманне адбылося днём 15 ліпеня ў мікрараёне “Спадарожнік”.

Жанчына раскідвала ўлёткі па паштовых скрынях і выпадкова сутыкнулася з грамадзянамі, якія аказаліся жыхарамі дома і адначасова супрацоўнікамі міліцыі.

Міліцыянты праявілі ініцыятыўнасць, затрымалі і даставілі актывістку ў Ленінскі РАУС.

У міліцыі Алена Бабовіч правяла каля двух гадзін. На яе склалі пратакол аб затрыманні і канфіскавалі 321 улётку.

Жанчына адзначае, што затрымаўшыя яе супрацоўнікі міліцыі ў цывільным "са скуры вон" лезлі, каб выслужыцца, і прасілі дзяжурнага ў РАУСе, каб той правільна ўпісаў іхныя прозвішчы ў пратакол.

“У РАЎСе са мной паводзіліся карэктна. Склалі пратакол і адпусцілі. Сказалі, каб я прыйшла да іх па першаму тэлефоннаму званку. Улёткі не аддалі”, - адзначае актывістка Свабоднага прафсаюза металістаў.