18.01.2016 Семинар по административному праву собрал в Бобруйске два десятка человек
17 января участники встречи узнали, что нужно делать при задержании, каким образом должен быть составлен протокол и как вести себя в суде.
Вечарам 27 лютага бабруйскія актывісты дэмакратычных сіл зладзілі вечарыну ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Вечарына была прымеркаваная да Дня нараджэння Яўгенія Васьковіча. Некалькі дзесяткаў дэмакратычных актывістаў сабраліся на офісе АГП, каб выказаць ім сваю салідарнасць і падтрымку.
24 лістапада 2011 г. судом Першамайскага раёна г. Мінска віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
4 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - “утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” - быў затрыманы старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі. Санкцыя ў межах артыкула, які яму інкрымінуецца, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Шаноўнае спадарства, “Вясне” патрэбна Ваша салідарнасць!
Мы распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага ад усіх грамадзянаў. Паручальніцтвы мы будзем перадаваць у органы пракуратуры Беларусі. Гэтая працэдура прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.